Горкія лекі. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі
31/07/2026
Май Ван Фан
Пераклад Настассі Нарэйкі

Паэтэса Настасся Нарэйка
Горкія лекі
(Thuốc
đắng)
Прысвячаецца
маёй дачцэ Нгок Чам
Ліхаманка
паліць цябе, дзіця, на кастры,
А
я, бацька твой, магу абярнуцца прыскам.
Горкія
лекі, ды болей няможна чакаць.
Трымаючы
ручку тваю,
Я,
дзіця,
Наліваю...
Кап-кап:
гэта раса.
Кубак
няпоўны.
Боль
душэўны сціхае.
Знясільвае
холадам ноч, Ландыш
Крохкія
кветак пялёсткі
Водар
нясуць ад таго,
Што
горкія ў іх карані.
Пот
загусцеў, ён цяпер
Мазалі
на руках,
І
кубак з лекамі горкімі
Ужо
напаўняе вясна.
Узрост
мой цяпер –
Мае
маўклівыя слёзы.
Бязмэтна
рыдае рэальнасць.
Малеча,
жуеш ты ў сне?
Я
кубак пастаўлю на акно.
Калі
ты станеш дарослай, як я,
У
кубка са дна, напэўна,
Паднімецца
бура.
Паэтэса Нарэйка Анастасія
Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.