Маліны. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі
Май Ван Фан
Пераклад Настассі Нарэйкі
Паэтэса Настасся Нарэйка
Маліны
(Quả Phúc Bồn
Tử)
Учора
шчэ маліны зелянелі.
І
чуў я музыку ўсю ноч:
То
капыты, то бразготкі –
І
рана раннем ягады саспелі.
Бразготак
гук на конях ад сялян,
Вазніцы
маладыя на калёсах,
Нагружаных
і зернем, і саломай;
І
прынц вякоў мінулых, як паўночнік;
І
конь, што разрывае павады,
Імчыць,
імчыць.
Растрэпле
грыву вецер цёмнай ночы.
І
сніцца вецер мне: ён усё нясе,
Разносіць
рэхам гукі,
І
гукі запаўняюць свет сабой.
Мой
рускі сябра жменяй нёс маліны,
Саспелыя,
з свайго, вядома ж, саду.
Спрабую
– асалода, не спяшаю.
Здаецца
мне, што ў ягадах гучанне
Усяго
аркестра, што прысніўся мне.
Паэтэса Нарэйка Анастасія
Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.