Зацемкі ля Вялікай сцяны. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі
Май Ван Фан
Пераклад Настассі Нарэйкі
Паэтэса Настасся Нарэйка
Зацемкі ля Вялікай сцяны
(Ghi
ở Vạn Lý Trường Thành)
Аблокі
каменнем ляжаць у мяне на плячах,
Рассеяны
вочы мае ў пясках,
Што
з кожным удыхам мне лёгкія поўняць.
Вялікая
Кітайская сцяна ўсё яшчэ будуецца?
Чую
еўнуха голас, што тут жа зачытваў указ:
"Усіх,
хто тут вершы складае, як цягне валун,
Будуць
біць да пары, покуль поўнасцю скончыцца кроў".
Вось
і скончаны ўказ.
Паднімаючы
вочы, страчаю адрузлы я твар.
Халодныя
рукі, свінцовыя вочы, а голас хавае.
У
малінавай далечы дах, як маяк,
Шаблю
вымае над шыяй скрываўленай. Сіні дракон.
Я
выгінаю спіну, хаваючы сонца святло,
Упіраюся
толькі нагамі – ветру адно супраціў.
Усё,
што заўгодна, каб толькі наблізіць да кветкі,
Што
ў небе калышацца, рукі.
Ваша
вялікасць / Паважаны спадар / Справаздача таварышу...
Гэты
просты афіцэр / Нікчэмны грамадзянін / Сарамлівая асоба...
Выканае
свой абавязак.
Хай
гэта вяршыня неба
Ці
бездані дно,
Я
ўсё адно адчуваю гарачы бізун на спіне. Твой.
На
шэрым каменні пот падарожніка
Макам
цвіце.
Паэтэса Нарэйка Анастасія
Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.