image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement





























Захоўваючы спакой, праводжу госця за браму. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі

Май Ван Фан

Пераклад Настассі Нарэйкі

 

Паэтэса Настасся Нарэйка

 

 

 

Захоўваючы спакой, праводжу госця за браму

(Vẫn trấn tĩnh tiễn khách ra ngõ)

 

Заварыўшы гарбату,

Вярнуўся –

А госця няма.

 

Тэлефаную –

Дамашнія кажуць:

Сем год, як памёр.

 

Ашаламленне...

Пярэпалах

Дома майго:

Не помню, калі знялі

Са сцяны партрэт,

Дзе механічны гадзіннік з заводам,

Для гарбаты сервіз... Хто яго даў,

Яшчэ гаварыў: старадаўні?

 

Пайшоў да суседзяў,

Пра цэны спытаў на прадукты –

Адны даражэюць,

Другія – у той жа цане.

 

А ў доме гарбата гарачай стаіць.

Кубак пасунуў, дзе госць мой сядзеў.

 

Струмень смертаноснай пары

Узвіўся тады прад вачамі

На метр з паловай і болей...

Імгненнем пазней апусціўся назад.

 

 

 

 

Паэтэса Нарэйка Анастасія

Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.

 

 

 

 

 


BÀI KHÁC
1 2 3 
Xem thêm

image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị