МАЙ ВАН ФАН: «ЦЯЖКА ЗНАЙСЦІ СУЧАСНАГА ПІСЬМЕННІКА, ЯКОГА ЛЮБЯЦЬ УСЕ…»
МАЙ ВАН ФАН: «ЦЯЖКА ЗНАЙСЦІ СУЧАСНАГА ПІСЬМЕННІКА, ЯКОГА ЛЮБЯЦЬ
УСЕ…»

Гутарыў
Кірыл Ладуцька (Алесь Карлюкевич)
В’етнамскі паэт Май Ван
Фан нарадзіўся ў 1955 годзе ў Кімшоне (правінцыя Ніньбінь). Гэта дэльта
Чырвонай ракі, Паўночны В’етнам. Сем гадоў служыў у войску, у пяхоце. Затым
паступіў у каледж замежных моў, на факультэт лінгвістыкі і рускай культуры. У
1983 годзе прыехаў у Мінск. Вучыўся ў педагагічным інстытуце.
Цяпер жыве і працуе ў
горадзе Хайфон (В’етнам). Аў¬тар 16 паэтычных кніг, выдадзеных на роднай мове.
Многія творы Май Ван Фана перакладзены на мовы народаў све¬ту — англійскую,
французскую, рускую, беларускую, укра-інскую, іспанскую, нямецкую, шведскую,
галандскую, ал-банскую, кітайскую, бенгальскую ды іншыя.
У Мінску рыхтуецца да
выдання кніга вершаў в’етнам-скага паэта ў перакладзе на беларускую мову.
—
Што хвалюе сучасных в’етнамскіх пісьменнікаў?
— Дзякую за пытанне.
Цяпер наша краіна імкнецца іс-ці ў нагу з астатнімі, нацэлена на сусветную
інтэграцыю. Так, мы ўсё яшчэ пакутуем ад наступстваў бесперапынных жорсткіх
войнаў, якія былі ў мінулым, і, як краіны з малень-кай плошчай, В’етнам
знаходзіцца пад моцным уплывам шматпалярнага свету, глабалізацыі — як у
пазітыўным, так і ў негатыўным сэнсе. У дадзены момант ва Усходнім
(Паўднё-ва-Кітайскім) моры знаходзяцца шмат кітайскіх ваенных ка-раблёў, зондаў
і буравых установак. Яны ўрываюцца ў тэры-тарыяльныя воды і выключныя
эканамічныя зоны В’етнама. Гісторыя паказвае, што агульнанародны лёс напрамую
ўплы¬вае на лёс асобнага грамадзяніна В’етнама. Сапраўды гэтак жа, як унутраны
свет кожнага чалавека з’яўляецца асноўнай адзінкай, крышталізуецца каштоўнасць
і духоўная сіла на¬шага народа. Пра тое і пішуць сучасныя в’етнамскія
пісьмен¬нікі, малюючы ўсе аспекты жыцця, закранаюць і па-верхневыя, і глыбокія
хвалюючыя кожнага тэмы. Так што, тэматыку пісьмен-ніцкіх прац у В’етнаме усё гэта
і складае.
— Што ляжыць у аснове сучаснай
в’етнамскай літара-туры: проза, паэзія ці дакументальная літаратура?
—
Усе тры згаданыя літаратурныя формы. Аднак проза заўсёды была асноўнай дэталлю,
механізмам у велізарнай літаратурнай «машыне». Дзякуючы асаблівасцям жанру, як
вядома, проза дазваляе пісьменніку пашырыць амплітуду прасторы і часу, найбольш
ярка асвятліць гісторыю і сучас¬насць, а таксама прадказаць, што будзе ў
далейшым.
— Якія тыражы ў кніг прозы і паэзіі?
Наколькі адроз-ніваюцца яны з накладамі кніг, што выдаваліся напры¬канцы XX
стагоддзя?
— Я
не магу дакладна сказаць, колькі кніг прозы ці паэ-зіі выдаецца кожны год.
Паводле статыстыкі Выдавецкага кіравання В’етнама ў 2018 годзе было
апублікавана каля 32 000 назваў кніг з накладам больш за 390 мільёнаў асобні-каў.
Гэта на 20,6 % больш па колькасці кніг і на 24,7 % — па па¬меры накладаў у
параўнанні з дадзенымі 2017 года. Рост, пагадзіцеся, прыкметны. Такім чынам,
кожны год колькасць кніг павялічваецца ў па-раўнанні з папярэднім, і, вядома,
значна перавы-шае наклады вы данняў, апублікаваных напрыканцы 20-га стагоддзя.
У та¬кіх вялікіх гарадах, як Ханой і Хашымін утварыліся цэ-лыя «кніжныя
кварталы» і «кніжныя вуліцы». З 2014 года прэм’ер-міністр В’етнама абвясціў 21
красавіка кожнага года «Днём кнігі ў В’етнаме».
— Прызнацца, гэта ўражвае, бо ва ўсіх
краінах кажуць пра падзенне тыражоў. А ці існуе ў В’етна-ме праблема дзіцячага
чытання? Ці не сышлі дзеці канчаткова ў інтэрнэт?
— У
нас, в’етнамцаў, ёсць трывалая традыцыя — любіць кнігі. Са старажытных часоў з
нагоды нава-годніх святаў, дзён нараджэння ці пачатку новага навучальнага года
дарослыя дораць кнігі і ручкі ма-ленькім дзецям з пажаданнямі быць
паслухмянымі, старанна вучыцца і атрымліваць шмат ведаў. Але, так, нашы дзеці
часта чытаюць кнігі і ў інтэрнэце. І я вельмі хвалю-юся, што іх часцяком
зацягваюць коміксы з мінімальнай колькасцю тэксту, асабліва японскія коміксы.
Акрамя таго, мяне трывожыць, што з прычыны камп’ютарызацыі нашы нашчадкі
пакутуюць ад ранняй блізарукасці.
— Наколькі актыўна ў вас развіваецца
дзіцячая літа-ратура?
—
Нашы пісьменнікі, напэўна, пішуць павольней, чым таго патрабуе чаканне і
патрэбы дзяцей… У прыватнас¬ці, пісьменнік Нгуен Нхат Ань напісаў больш за 50
кніг для юных чытачоў. Яго кнігі перакладзены на некалькі азіяцкіх моў, такіх,
як японскую, кітайскую, карэйскую, тайскую і гэтак далей. Нашы выдаўцы імкнуцца
актыў¬на перакладаць дзіцячую літаратуру ўсіх кантынентаў. Тым не менш у кожнай
сям’і ўсведамляюць неабходнасць стварэння асаблівай, менавіта в’етнамскай нішы
з яе гіс-тарычнымі апавяданнямі, казкамі, легендамі, народнымі песнямі,
прыказкамі… Тое неабходна для выхавання пад-растаючага пакалення ў павазе да
нацыі, любові да Радзі-мы і краіны.
— Ці карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў
пера-кладныя кнігі?
— Так,
перакладная літаратура карыстаецца ў нашых чытачоў вялікім попытам. Магчыма, у
свеце няма ніводнага значнага твора, які не быў бы перакладзены на в’етнамскую
мову. Акрамя дзяржаўных выдавецтваў існуюць і прыватныя кніжныя прадпрыемствы.
Яны лічацца дынамічнымі і адчу-вальнымі да рынкавага попыту. Акрамя таго, у
В’етнаме ёсць нямала інтэлектуалаў, якія чытаюць арыгінальныя тэксты непасрэдна
на англійскай, рускай і французскай мовах.
— Наколькі трывалымі з’яўляюцца сувязі
в’етнам-скай літаратуры з літаратурамі Кітая, Японіі, Індыі?
—
Сувязь паміж в’етнамскай літаратурай і літаратурай згаданых краін аналагічная
сувязі рускай літаратуры з бела¬рускай або еўрапейскай — з амерыканскай. Нашы
кнігавы-даўцы, гандляры і перакладчыкі заўсёды былі актыўнымі і прафесійнымі.
Магчыма, яны «пакрылі» ўвесь свет у галіне адбору кніг для в’етнамскіх чытачоў.
— Ці ведаюць у В’етнаме Васіля Быкава,
Святлану Алексіевіч, іншых беларускіх пісьменнікаў?
— Яшчэ
ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя ў В’етнаме былі перакладзены і
апублікаваны дзве кнігі Ула-дзіміра Караткевіча — «Чазенія» і «Дзікае паляванне
кара-ля Стаха». Творы Васіля Быкава таксама былі перакладзе¬ны і апублікаваны ў
В’етнаме. У апошнія гады ў В’етнаме было вы да дзена шмат кніг Нобелеўскага
лаўрэата 2015 года ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч. Усе яны былі цёпла
прыняты нашымі чытачамі. Напрыклад, «Чар-нобыльская малітва. Хроніка будучыні»,
«Апошнія свед-кі». Яе кніга «У вайны не жаночы твар» была перакладзе¬ная ў
другі раз з арыгінала без скажэнняў і шмат разоў перавыдавалася.
— Ці захавалася ў В’етнаме сістэма
дзяржаўнай пад¬трымкі кнігавыдання?
—
Дзяржаўная сістэма падтрымкі кнігавыдання функ-цыянуе добра. Выдаўцы і кнігагандляры
часта спансуюць публікацыю кніг. Саюз пісьменнікаў В’етнама і рэгіяналь¬ныя
асацыяцыі пісьменнікаў часта аказваюць падтрымку аўтарам — напрыклад,
аплачваюць пісьменнікам дарогу і размяшчэнне ў розных творчых камандзіроўках.
— Ці існуе сістэма літаратурных прэмій?
—
Так, ёсць шмат літаратурных прэмій на розных узроў-нях. Існуе, напрыклад,
Дзяржаўная прэмія імя Прэзідэнта Хо Шы Міна. Саюз пісьменнікаў В’етнама і
рэгіянальныя асацыяцыі пісьменнікаў таксама праводзяць штогадовыя
ўзнагароджання. Ёсць стыпендыі Міністэрстваў і ведам-стваў, правінцый і
гарадоў, якія выдаюцца на працягу года або раз у 3–5 гадоў. Акрамя таго, у
газетах і літаратурных часопісах часта праходзяць розныя літаратурныя
конкур-сы.
— Які твор у сучаснай в’етнамскай
літаратуры ка¬рыстаецца цяпер найбольшай папулярнасцю?
—
Перавага шмат у чым залежыць ад жанру, і кожнае пакаленне чытачоў выбірае для
сябе свае любімыя творы. Маладыя людзі часта чытаюць зусім іншыя кнігі, чым
тыя, якія чытала папярэдняе пакаленне. Калі вы праведзяце са-цыялагічнае
апытанне, цяжка будзе знайсці сучаснага пісь¬менніка, якога любяць усе. Я лічу
гэта добрай прыкметай дэмакратычнага і ліберальнага літаратурнага жыцця.
Гутарыў
Кірыл Ладуцька (Алесь Карлюкевич)
