image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement





























З нашага дома. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі

Май Ван Фан

Пераклад Настассі Нарэйкі

 

Паэтэса Настасся Нарэйка

 

 

 

З нашага дома

(Từ nhà mình)

 

Вы выбіраеце рэчы па сезонах:

Букет кветак грэйпфрута – да восені,

А слівы – да вясны.

 

Мы – пульсаванне паветра, глыбокая бездань на глебы грудзях –

Выбіраем цёплыя месцы, дзе мэблю паставіць,

Сціплыя месцы для нашых сталоў і крэслаў.

 

Мы пакідаем клопаты за абедзенным гэтым сталом,

Палачкамі збіраем гародніну з поля, калі

У далечы рыба клюе на прынаду ў гліняным гаршчку.

 

Мы любім сляды, што рысу сабранага ўздоўж,

Калодзежаў глыб, ручаі, яшчэ рэкі і сажалкі, лужыны.

 

Не сядзі ты ў пакоі задоўга,

Выйдзі ў поле, на бераг ракі,

Дзе лісты выгінаюцца, быццам зялёныя рыбы.

 

Паспытай ананаса жывога, альбо апельсін,

Соку праліцца дазволь на брунатную глебу.

 

 

 

Паэтэса Нарэйка Анастасія

Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.

 

 

 

 

 


BÀI KHÁC
1 2 3 
Xem thêm

image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị