Па дарозе да пагады. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі
31/07/2026
Май Ван Фан
Пераклад Настассі Нарэйкі

Паэтэса Настасся Нарэйка
Па дарозе да пагады
(Lên
chùa)
Калі
падняліся па схіле крутым
І
падыходзілі да пагады, да брамы,
У
твары прамільгнуў тады тваім
Вобраз
бадхісатвы Авалокіцешвары:
У
руках – карычневая сумка,
Каўнер
высокі, доўгая спадніца, пярсцёнак белы
І
ззянне німба навакол
Пад
ясным купалам нябёсаў.
У
думках падаю ніцма,
Апусцелым
целам
Шчыра
вяртаю мантру:
"Ом мані падмэ
хум"*.
У
кустах ля дарогі
Паднімаецца
вецер,
І
чую драпежны рык,
Ён
бяжыць у гушчар,
Ламаючы
з трэскам кустоўе.
*
Тыбетская мантра на санскрыце, звернутая
да бадхісатвы Авалокіцешвары.
Паэтэса Нарэйка Анастасія
Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.