Ландыш. Верш Май Ван Фана. Пераклад Настассі Нарэйкі
31/07/2026
Май Ван Фан
Пераклад Настассі Нарэйкі

Паэтэса Настасся Нарэйка
Ландыш
(Hoa
lan chuông)
Вецер
чысцютка падмёў
Паверхню
гладкай зямлі:
Ля
ўзбочын – траву,
Ля
дарогі – карэнне дрэў.
Я
месца шукаю, каб адпачыць.
Выбіраю
кнігу...
Ды
як прывесці сябе ў раўнавагу духу?
Раптам
бачу – куст ландыша перада мной.
І
чую – шэпча ён мне:
"Таямніца
схавае!
Адзнач
маўчаннем сябе!
Палец
да вуснаў – і ціш..."
І
ў ветру парыве рэзкім
Ахінуліся
святлом, цеплынёй, туманам
І
мудры кусцік ландыша,
І
я.
Падмаскоўе, 2014
Паэтэса Нарэйка Анастасія
Нарэйка Анастасія нарадзілася 28 кастрычнiка 1986 года ў горадзе Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, дзе выкладанне вялося выключна на роднай мове. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці. Свой першы верш напісала ў 10 гадоў, і называўся ён «Мая Беларусь». У 2009-м скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка», па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», дзе і працуе цяпер адказным сакратаром. Друкавалася ў «Маладзечанскай газеце», «Раніцы», «Бярозцы», «Вясёлцы», «Першацвеце», «Навінах Камянеччыны», «Заре», «Літаратуры і мастацтве», «Маладосці» і «Полымі». Творы аўтаркі ўвайшлі ў чатыры калектыўныя зборнікі: «Сила слабости» (жаночая паэзія Брэстчыны), «ЛітАўра» (творы паэтаў і пісьменнікаў Брэстчыны), «Кахаць і верыць» (апавяданні маладых пісьменнікаў Беларусі) і «Скажы, што кахаю». Напрыканцы 2013 года пабачыла свет першая кніга вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». У 2017 годзе за гэту кнігу Анастасія ўзнагароджана прэміяй аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка.