Нясвіжская літаратура да 800-годдзя горада - Зоя Кулік

Нясвіжская літаратура да 800-годдзя горада

 

 

Нясвіжская літаратура да 800-годдзя горада

 

 

 

 

Зоя Кулік

 

 

Трэба адзначыць, што ўзнагарода Гран-пры пайшла ў В’етнам выдатнаму паэту, прафесару Май Ван Фан. (пераклад – беларускі паэт Руслан Півавараў).

 

Завяршылася гэтае пышнае, сумбурнае, напоўненае клопатамі і эмоцыямі свята аднаго з самых значных гарадоў усходняй Еўропы, а зараз культурнай сталіцы і Мекі турыстаў – горада НЯСВІЖА.

 

Гісторыя Нясвіжскі князёў і легендарнага мудрага роду Радзівілаў, таямнічасць замка і чароўнасць культурнай спадчыны, якая павінна б у матэрыяльным плане па драбках вярнуцца з “выгнання”, а пакуль ў духоўным сэнсе, дзякуючы шматлікім працаўнікам- літаратарам і навукоўцам -даследнікам, у велізарнай меры ўпрыгожвае сусветную культуру і лунае менавіта тут, у гэтым горадзе- легендзе. А праца і асцярожнае стаўленне сучасных нясвіжан захавалі і прымножылі росквіт роднага горада. Гораду пашанцавала, што і ўрад нашай краіны, і “ЮНЭСКА” не пакідаюць Нясвіж без увагі.

 

Я заву горад Нясвіж “месца СІЛЫ і натхнення”. І многія яго так адчуваюць.

 

Свята горада яшчэ згадаецца і абмяркуецца неаднаразова. Мне неабходна сказаць велізарны дзякуй удзельнікам і арганізатарам конкурсу “Табе я, Нясвіж прысвячаю” і прэзентацыі зборніка па яго выніках, якая адбылася ў гэты дзень у значным гістарычным месцы – каля помніка асветніку Сымону Буднаму пад эгідай нясвіжскага райвыканкама і пры непасрэдным удзеле цэнтральнай бібліятэкі імя П. Пранузы.

 

Зборнік выдадзены на сродкі фундатараў – гаспадаркі”Лань”, прафсаюзаў АПК (пры пасярэдніцтве Жыгунова М.І.), прадпрымальніка Куліка П.Д і быў уручаны на прэзентацыі пісьменнікам. Таксама зборнік атрымалі ўсе школы і бібліятэкі раёна за кошт сродкаў райвыканкама. Велізарная падзяка за падтрымку і правядзенне мерапрыемства і выданне кнігі.

 

У сувязі з вялікай запатрабаванасцю зборніка мяр-куецца яго перавыданне за кошт замоўцы.

 

Вельмі прыемна, што выдавецтва “Юрсапрынт” (Рыжы А.А.) выпусціла ў сціснутыя тэрміны складанку і зрабіла выданне танней.

 

Спадзяюся, што творы выдатных пісьменнікаў, кампазітараў пра Нясвіж, якія ўвайшлі ў зборнік “Табе я, Нясвіж, прысвячаю” будуць запатрабаваны і перажывуць яшчэ не адно стагоддзе.

 

Як адна з заснавальнікаў конкурсу я мела права і ўвяла свой прыз-узнагароду, якая, спадзяюся, прыжы-вецца і стане брэндам гэтага конкурсу. Гэта статуэтка “Віцязя” – прыз імя князя Юрыя Нясвіжскага – першага летапіснага князя горада. Сёлета гэтыя статуэткі- прызы былі дзве. Прыз імя кн. Юрыя Нясвіжскага “Віцязя” атрымаў беларускі паэт Аляксей Белы за верш “Гімн Нясвіжу”. “Укленчанага Віцязя” – прыз імя кн. Юрыя Няс-віжскага” атрымала паэтка і радыёвядоўца Ксенія Любенская (Аксана Смолікава) за верш “Табе я, Нясвіж, прысвячаю радкі”.

 

Гэтая публікацыя і прэзентацыя пры шматлікіх удзельніках, спадзяюся, стане афіцыйнай заяўкай на мой аўтарскі брэнд існавання гэтага прыза.

 

У намінацыі “Песня” ўсе творы значныя і неве-рагодна прыгожыя музычна. Знакамітыя Фёдар Баравой і Алена Сало, Ліза Васількова і Ірына Мезенцава, Тамара Кашчэва і Віктар Мяцельскі, Вольга Любашына, Уладзімір Сукалінскі, Людміла Круглік, Алена Жукоўская, Галіна Бабонава – падарылі святу выдатныя песні, якія ўжо вельмі папулярныя.

 

Трэба адзначыць, што ўзнагарода Гран-пры пайшла ў В’етнам выдатнаму паэту, прафесару Май Ван Фан. (пераклад – беларускі паэт Руслан Півавараў).

 

А ў конкурсе ўдзельнічалі пісьменнікі розных краін. Нашу краіну Беларусь і горад Нясвіж любяць і шануюць, нягледзячы на ўсе перашкоды.

 

Нізкі паклон усім вам, дарагія сябры, за творчасць, разуменне і ўдзел у такіх значных для народа праектах.

 

 

 

 

 

 

 

 

BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị