Калі ж у Свеце Паэзіі будзе дастаткова святла - Увядзенне Марыі Кобец

Марыі Кобец

 

 

Калі ж у Свеце Паэзіі будзе дастаткова святла

 

 

 

Паэтэса Марыі Кобец

 

 

 

Сучасны паэт і літаратуры крытык з Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Май Ван Фан – постаць у найноўшай літаратуры свету  досыць вядомая. Адважны эксперыментатар і мадэрніст  смела карыстаецца багаццем паэтычных інструментаў  і яскрава дэманструе свае літаратурныя здольнасці. А яшчэ пасродкам майстэрства мастацкага перакладу яго творы даўно перасягнулі Паўднёва-Усходнюю Азію і знайшлі сваё распаўсюджванне ў літаратурных колах розных кантынентаў. Таму калі сёння зазірнуць на аўтарскі сайт пісьменніка http://maivanphan.com, то можна адзначыць багацце палітры пераствораных тэкстаў на амаль чатыры дзясяткі моў.

 

Паводле меркаваня самога аўтара, паэты прыйшлі на гэтую зямлю, каб   ствараць асаблівае светаадчуванне, каб тэкст, што сёння завецца новай паэзіяй, меў адметную прывабнасць, уласнае жыццё. Калі ж у Свеце Паэзіі будзе дастаткова святла, адразу прастора ў ім стане  жывой, яскравай, бясконца рухомай, сцвярджае в’етнамскі  літаратар.

 

Па волі лёсу з 1983-га па 1984-ы год Май Ван Фан праходзіў навучанне ў педагагічным універсітэце імя Максіма Горкага ў Мінску (сёння –  Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка. аўт.), і з таго часу ў  памяці  творцы засталіся самыя пяшчотныя ўспаміны аб беларускай зямлі. Перадаць пачуцці, звязаныя з тым перыядам, у  вершаванай форме пастараўся Май Ван Фан.

 

Май Ван Фан нарадзіўся ў 1955 годзе ў Кімшоне, правінцыі Ніньбінь у дэльце Чырвонай ракі ў паўночнай частцы В'етнама. У цяперашні час пражывае і працуе ў горадзе Хайфон. Уладальнік шэрагу в'етнамскіх і міжнародных літаратурных прэмій. Аўтар амаль двух дзясяткаў зборнікаў паэзіі, а таксама  кнігі «Крытыка – нарысы».

 

Вершы Май Ван Фана публікаваліся на старонках газет,часопісаў і паэтычных анталогій у Швецыі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Турцыі, Расіі, Румыніі, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Індыі, Паўднёвай Карэі, Ганконга, Інданезіі, Тайланда, арабскіх краінах і інш ...

 

Асаблівае месца ў творчым багажы аўтара занялі  творы, выпешчаныя  блакітнавокай Беларуссю.

 

 

 

(На фота: Мінск, 1983-84гг. Май Ван Фан з выкладчыцай Ірынай Аляксандраўнай. Фота з прыватнага архіва літаратара)

 

 

 

Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка  | Justarrived.by

Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка

 

 

 

 

 

BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị