СЛУХАННЕ ДАЖДЖУ Ў СТАРАДАЎНІМ ЗАМКУ (верш). Май Ван Фан. З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец

Май Ван Фан

З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец

 

Чытае Марыі Кобец

 

  

Паэтка Марыя Кобец прэзентавала новы зборнiк вершаў у Пiнску

Паэтэса Марыі Кобец

 

 

 

СЛУХАННЕ ДАЖДЖУ Ў СТАРАДАЎНІМ ЗАМКУ

 

Адбіваецца сонейка ў кроплях дажджу

Ў скронях вежы гатычнай губляецца.

Сам Іллініч-магнат[1] быццам крочыць з імжы,

Рэхам крокі яго адгукаюцца.

 

Дождж звініць, ападае на дрэваў крыссё –

Посвіст луку ці стрэлы мушкетныя?

Так Міранка-рака[2] занатоўвае ўсё –

Смутак, слёзы і ўсмешкі шляхетныя.

 

Святаполк[3]  спачывае ля замкавых сцен,

Як стваральнік і сведка падзеяў і жарсцяў.

Толькі кроплі дажджу ціха шэпчуць-шумяць

Аб гісторыі княжацкіх годных дынастый.

 

Толькі голасна птушка над  плынню пяе

Ды званы будзяць цішу царкоўную.

Скрозь заслону дажджу нібы ўсё паўстае,

Ды знікае як птушка самотная.

 

______________________

 

[1] Юрый Іванавіч Іллініч (1526) –  дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, маршалак дворны і намеснік лідскі (1501), стараста берасцейскі (1510), ковенскі (1514), маршалак надворны літоўскі (1518). Вядомы як заснавальнік Мірскага замка;

[2] Міранка –  рака ў Карэліцкім раёне, правы прыток Ушы (басейн Нёмана). Бярэ пачатак між сёламі Сімакова і Аюцэвічы, затым цячэ па раўніне на поўнач да пасёлка Мір. Каля пасёлка Мір рака абмінае вядомы Мірскі замак. Менавіта з дапамогай вады з Міранкі запаўняўся замкавы роў у XVI стагоддзі;

[3] Князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі, ІІ, (5 (17) ліпеня 1833 - 15 (27) кастрычніка 1898) - военачальнік Расійскай імперыі, генерал ад кавалерыі. Камандаваў тэнгінскім 77-ым пяхотным палком і Сямёнаўскім лейб-гвардыі палком. У 1891 годзе ён набыў у княгіні Марыі Львоўны Гагенлоэ-Шылінгсфюрст і аднавіў Мірскі замак. Памёр у сваім маёнтку Мір і быў пахаваны там жа, ля сцяны праваслаўнай Мікалаеўскай царквы.

 

 

 

 

Мирский замок (Мірскі замак, Mir Castle) | Flickr

Мірскі замак

 

 

 

 

 

 
BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị