У “ЭПОХУ РЫЦАРСТВА” (верш). Май Ван Фан. З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец

Май Ван Фан

З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец

 

Чытае Марыі Кобец

 

  

Паэтэса Марыі Кобец

 

 

 

У “ЭПОХУ РЫЦАРСТВА”

 

Блішчаць мячы і грукаюць даспехі –

Сярэднявечча ў вобразах жывых.    

“Эпоха рыцарства”[1]  пад Мінскам.. Вехі

Сціраюцца між граняў векавых.

 

Гарцуюць рыцары на конях і са спрытам

Трапляюць дзідамі ў мішэнь наўздзіў.

Бацькоўскі гонар, ваяры, што з каларытам

Ствараюць спеў гарэзлівых цяціў.

 

Дух баявы трымаецца ў паветры,

Як крэпасць –  у даспехах змагары.

І смерць не страшыць у памкненні гэткім –

Быць абаронцамі ў радзіннае зямлі.

 

Агмень палае…

Быль гэта, ці небыль? – 

Яднанне музыкі, традыцый, чысціні!

А побач, тут жа – “Крыжачок” да неба,

“Лявоніха” ды “Юрачка”  ў віры.

 

І кожны ў тую хвілю рыцар –

Айчыны-маці, рэк, палёў, лагчын!

І я ад ранняй зоркі-зараніцы –

В’етнамскай дэльты блаславеннай сын.

 

_________________________

[1] Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства" у Беларусі. "Асноўная ідэя фестывалю - пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча: гістарычная рэканструкцыя турніраў і бітваў рыцараў, сярэднявечнай музыкі і танцаў, паходнага побыту.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị