Глава I: БАЧАННЕ (главы з паэмы ў прозе ЧАС УТЫЛЮ) - Май Ван Фан -Пераклад Марыі КОБЕЦ / Chương I: ĐIỂM NHÌN (trường ca “Thời tái chế”) - Mai Văn Phấn. Maria Kobets dịch sang tiếng Belarus

Май Ван Фан - Mai Văn Phấn

З в’етнамскай. Пераклад Марыі КОБЕЦ

Maria Kobets dịch sang tiếng Belarus

 

 

 

 

 

ЧАС УТЫЛЮ

(паэмы ў прозе)

 

 

 

 

 

 

Паэтесса Марыя КОБЕЦ

 

 

 

 

 

Глава I:  БАЧАННЕ

 

 

*

Калі я ў руху, я дакранаюся да вашага свету. Калі ласка, не папракайце мяне ў дзёрзкасці і бестурботнасці! Тыя, пра якіх штосьці вядома, яшчэ не паспелі здабыць вызваленне і прасоўваюцца па гэтым шляху вобмацкам. Ці ўсе ж такі яны па-ранейшаму застаюцца тут? З кожным уздыхам я падымаюся ўсё вышэй. Кроў, што струменіцца з куткоў майго рота, насычае маці-зямлю.

 

*

Я вырас у змешванні правільнага і няправільнага, пошукаў шляху і памылак, вар'яцтва і пажадлівасці, сучаснасці і зрэбнага сельскага ўкладу, шчодрасці і дробязнасці, цэласнасці і адзіноцтва, высакароднасці і нізасці, цывілізацыі і адсталасці. Раніцай я стрэўся з рыбай, якая плыла ўверх па плыні, і зоркай, што не заплюшчвала вочы ў чаканні ранішняй зары. У трывозе я зайшоў у клас, і сеў побач са сваімі аднакласнікамі, большасць з якіх цяпер ужо памерлі. Я слухаў настаўніка, горача вядучага ўрок. Настаўнік, узняўшы ўгару палец, загадаў класу перагарнуць старонкі сшыткаў. Ён акінуў доўгім позіркам кожнага з нас, і, падышоўшы да мяне, строга сказаў, што калі я зразумеў ўрок, то пара б ведаць, як стрымліваць свае эмоцыі.

 

*

Настаўнік паказваў класу шмат мадэляў: войны, хвалі эміграцыі, чысткі, рэформы. Горы чалавечых костак, цаной якіх была адкрыта дарога да будаўніцтва новага свету, дамы, прыстанішчы –  часовыя і далікатныя. Яны ператвараліся ў сцены, якія сталі перашкодай на шляху атручаных стрэл, што ляцелі з боку сумежных дзяржаў. Муляжы рэк крыві і слёз былі вырабленыя з свячнога воску. Настаўнік чыркнуў запалкай, мадэлі ўспыхнулі яркім полымем. Упершыню мы ўпэўніліся, што душы і думкі, ахутаныя клубамі дыму, пахнуць гарам. У той момант я мацней за ўсё прагнуў непахіснага міру для майго бязмежнага мора, неба і бязмежнай зямлі. Адчуваючы, што мой рот поўны з'едлівага дыму, чорнага і густага, я збег з класа.

 

*

Я цярпліва счышчаў пласты чорнай сажы, што пакрывала сцежку, траву на яе абочыне, масты і верставыя слупы. Аддзіраў дачыста чорную каросту з замерзлай паверхні вады, надаваў належны выгляд распаласаваным чорным павязкам, чорным шыльдам, чорным паветраным змеям, якія завіслі ў паветры. Я падышоў да маленькага дзіцяці, шэпчучы, нібыта малітву: “Дай мне зняць гэтую чорную скарынку, што пакрыла тваю вопратку і твой лоб!” Дзіця акінула мяне злосным позіркам, быццам пабачыла перад сабой дзікага звера, пасля чаго моўчкі сышло. Я паволі рушыў услед за ім, прыкінуўшыся, што мы ніколі не сустракаліся, а затым, стомленым паглядам сваім пяшчотна зняў увесь налёт чорнай сажы з дзіцячага цела. У сваім уяўленні я адціраў яго скуру да таго часу, пакуль сілуэт дзіцяці не згубіўся удалечыні.

 

*

Кожнай раніцай я прачынаюся, і адразу апыняюся аблытаным сеткай інфармацыі –  з адчуваннем, што я трапіў у хаатычнае перапляценне павуціння гіганцкага павука.

Бываюць дні, калі, затлумлены навінамі, я забываю паснедаць. Мне здаецца, што гэтая зямля зачынена ў загоне, нібыта спалоханы конь. Пыл завалок усё наўкола, і не зразумела, дзе выхад з тупіка. Не сплю  я ці застаюся ў мроях, і дзе я знаходжуся? У мяне з'явілася недарэчная думка: а колькі ног магло б быць у зямлі? Не можа быць, што радзіма –  гэта проста пагоркі, скалы, сады, берагавыя лініі, каналы. Ці салёны рыбны соус, вугальны попел, саломінкі. Часам свет уяўляўся мне бязногім, што вабіць натоўп ідыётаў. Але ўсе іх намаганні былі безвыніковымі, яны толькі лямантавалі і забруджвалі зямлю.

 

*

Трое сядзелі ў чайнай, маўчалі і, не адрываючыся, глядзелі на засохлую дзірку ў далёкім куце. Вось адтуль выпаўзла аса і паляцела па сваіх справах. Адзін з тых, хто сядзеў тут калісьці, быў зняволеным, які шмат разоў беспаспяхова спрабаваў здзейсніць уцёкі з турмы.

Другому ўдалося змяніць свой лёс пасля выпадку падробкі на іспытах. Трэці змог вылечыць свае раны, калі спазнаў ісціну. Яны працягвалі пацягваць ваду са сваіх кубкаў, і кожны быў пагружаны ў свае ўласныя бязладныя думкі. Кожны з іх ўяўляў сабе, як другі спрабуе пралезці скрозь гэтае асінае гняздо і застацца цэлым.

 

*

Ад кавалкаў сырога мяса аддзялілі скуру і дачыста вымылі. Кухар пастараўся нарэзаць мяса квадрацікамі, але ў выніку большасць кавалкаў атрымаліся бясформеннымі. Яны марынаваліся са спецыямі, перамяшаныя з дабаўленнем туды ж у роўных долях сушанага часнаку, цукру, чырвонага і чорнага перцу; запраўленыя рыбным соусам і горкім карамельным сіропам. Слізкай грудай шыпелі яны на агні. Скурчваліся ад спякоты. Курчыліся. Шкварчэлі. Усе яны марылі аб новым нараджэнні ў іншым увасабленні, але цяпер павінны былі выцякаць тлушчам, раструшчаныя і перамолатыя. І гэта –

 у чаканні таго, каб адправіцца ў смуродныя прагныя пашчы.

 

*

Душы набываюць імёны аб'ектаў, у якія ўсяляюцца. Вакол нас –  душы мыла, памыйных вёдраў, жаночых пракладак, канцтавараў, вентылятараў, ручнікоў, падносаў, закусак, посуду. Вось душа радзільні. Душа раённай адміністрацыі. Душа школы. Душа музея. Душа суда. Душа заапарка. Душа офіса. Душа офіса продажаў. Душа матэля. Душа Асацыяцыі пчаляроў. Душа конезавода. Душа казармы. Я ішоў кудысьці, і мне сустрэліся узброеныя людзі, якія спынілі мяне і спыталі дакументы. Я абмацаў свае кішэні, перарыўшы кучу нейкіх пратэрмінаваных ліцэнзій. Дзверы зачыніліся, і я апынуўся ў пастцы. Анямеў. Адчуў, што я на на грані. Упаў, і не было каму падхапіць мяне. Я быў у такім адчаі, што прачнуўся. Звонку ішоў дождж, прахалоднае дыханне туману струменілася ў адкрытае акно. Я зноўку лёг у чаканні новага сну.

 

 

 

 

В'етнамская версія "Час утылю"

Bản tiếng Việt "Thời tái chế"

 

 



TIỂU SỬ MARIA KOBETS:

Nhà thơ 
Maria Kobets sinh năm 1974. Chị đồng thời là dịch giả, biên tập viên, nhà báo, phó chủ tịch Hiệp hội Tác giả Belarus Chi hội Minsk, thành viên của Hiệp hội Tác giả Belarus, Hiệp hội Tác giả thuộc Hiệp hội Liên Bang Belarus. M. Kobets có ba tập thơ in riêng, đồng thời thơ của chị có mặt trong nhiều tuyển tuyển tập tại Belarus và quốc tế. Nhà thơ từng nhận giải thưởng văn học mang tên Vladimir Kolesnik. Các bài thơ tuyển chọn của chị được dịch sang các ngôn ngữ Azerbaijan, Albania, Anh, Balkar, Bashkir, Bengali, Ý, Tây Ban Nha, Kazakhstan, Mã Lai, Đức, Hà Lan, Ba Lan, Rumani, Nga, Serbia, Slovenia, Đài Loan, Turkmenistan, Thổ Nhĩ Kỳ, Ukraina, Urdu, Punjabi, Croatia, Chechen, Chuvash và tiếng Trung.





 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị