СЛУХАННЕ ДАЖДЖУ Ў СТАРАДАЎНІМ ЗАМКУ (верш). Май Ван Фан. З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
18/09/2021 11:30:00
Май Ван Фан
З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
Чытае Марыі Кобец

Паэтэса Марыі Кобец
СЛУХАННЕ ДАЖДЖУ Ў
СТАРАДАЎНІМ ЗАМКУ
Адбіваецца сонейка ў кроплях дажджу
Ў скронях вежы гатычнай губляецца.
Сам Іллініч-магнат быццам
крочыць з імжы,
Рэхам крокі яго адгукаюцца.
Дождж звініць, ападае на дрэваў крыссё –
Посвіст луку ці стрэлы мушкетныя?
Так Міранка-рака
занатоўвае ўсё –
Смутак, слёзы і ўсмешкі шляхетныя.
Святаполк спачывае ля замкавых сцен,
Як стваральнік і сведка падзеяў і жарсцяў.
Толькі кроплі дажджу ціха шэпчуць-шумяць
Аб гісторыі княжацкіх годных дынастый.
Толькі голасна птушка над
плынню пяе
Ды званы будзяць цішу царкоўную.
Скрозь заслону дажджу нібы ўсё паўстае,
Ды знікае як птушка самотная.
______________________

Мірскі замак